Сёння ў Арменіі адзначаюць Дзень Незалежнасці

Арменія сёння адзначае нацыянальнае свята —Дзень Незалежнасці. Роўна 17 гадоў назад у гэты дзень у краіне адбыўся рэферэндум, удзельнікі якога выказаліся за незалежную, суверэнную будучыню краіны.
Плануецца, што  сёння ў Ерэване адбудзецца цырымонія адкрыцця новага комплексу будынкаў міністэрства абароны. Увечары каля прэзідэнцкага палаца адбудзецца вялікі дзяржаўны прыём, а пазней на цэнтральнай гарадской плошчы краіны адбудзецца канцэрт зорак армянскай эстрады.

ІТАР-ТАСС