Сёння у Беларусь прыляцяць 140 пасажыраў з Егіпту

Як заявіў генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў, ужо сёння, 5 лютага, у Беларусь прыляцяць 140 пасажыраў з Хургады, а заўтра столькі ж з Шарм-эль-Шэйха, паведамляе "Народня Воля".


На наступным тыдні "Белавія" працягне вывозіць беларусаў з Егіпту.