Сёння ў Беларусь прыйшла астранамічная восень
У 6 гадзін 9 хвілін сонца перасякло нябесны экватар і перайшло з паўночнага паўшар'я ў паўднёвае. Дзень зраўняўся з ноччу. Такое здараецца толькі два разы на год - у дні
вясновага і восеньскага раўнадзенства. Па народным календары, сёння
наступіць залатая восень, якая прадоўжыцца да 14-га кастрычніка. Лічыцца
- якое надвор'е будзе сёння, такой будзе і ўся восень., паведамляе Белтэлерадыёкампанія.