Сёння ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбывае дэлегацыя ПАСЕ

Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы наведае Беларусь з візітам 16-19 лютага. Яе ўзначаліць старшыня Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях Ёран Ліндблад, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.
Гэты візіт адбудзецца ў межах падрыхтоўкі дакладу Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях аб сітуацыі ў Беларусі.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы ў абедзвюх палатах Нацыянальнага сходу, адміністрацыі прэзідэнта, Вярхоўным і Канстытуцыйным судах, Генеральнай пракуратуры, МУС, міністэрствах інфармацыі, адукацыі, юстыцыі, а таксама з выкладчыкамі і студэнтамі Белдзяржуніверсітэта.

У складзе дэлегацыі таксама прыбудуць старшыня Падкамітэта па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні.