Сёння ў Беларусі адзначаць Дзень машынабудаўніка

Сёння ў Беларусі, у апошнюю нядзелю верасня па традыцыі адзначаюць Дзень машынабудаўніка. Дата прафесійнага свята работнікаў машынабудавання замацаваная яшчэ указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 кастрычніка 1980 года. Гэта адна з найбуйнейшых галінаў айчыннай эканомікі. Дастаткова сказаць, што паводле аб’ёмаў экспарту машынабудаванне займае ў Беларусі другое месца пасля паліўна-энэргетычнага комплексу. На машынабудаванні замкнёныя ажно 70 галінаў вытворчасці. Флагманамі ў гэтай сферы з’яўляюцца заводы МАЗ, МТЗ, “Амкадор”. На прадпрыемствах машынабудавання ў Беларусі працуе болей за 8 тысяч інжынераў-распрацоўшчыкаў.