Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці

Дзень салідарнасці адзначаецца сёння ў Беларусі. З гэтай нагоды ў краіне і ў замежжы пройдуць акцыі пратэсту з заклікам вызваліць вязняў сумлення і спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі.
Як паведамляе "Хартыя-97", вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаных Беларусі, пройдуць 16 ліпеня ў многіх краінах свету - Польшчы, Украіне, Літве, Расіі, Францыі, Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, Чэхіі і ЗША.