Сёння ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя абітурыентаў на сумоўе ў ВНУ

5 сакавіка ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання прафесійна-псіхалагічнага сумоўя ў ВНУ.
Падобнае выпрабаванне неабходна прайсці для паступлення на спецыяльнасці, да якіх прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні. Нагадаем, у адпаведнасці са змяненнямі Правілаў паступлення ў ВНУ, да такіх спецыяльнасцей аднесены: "дзяржаўнае кіраванне", "дзяржаўнае кіраванне і права", "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "міжнародныя зносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "журналістыка", "міжнародная журналістыка", "мытная справа".

Сумоўе праводзіцца пры паступленні на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі. Дакументы прымаюцца ВНУ з 5 па 31 сакавіка ўключна. Для ўдзелу ў сумоўі абітурыент мае права зарэгістравацца па адной спецыяльнасці не больш за адзін раз. Гутаркі ў ВНУ пройдуць з 5 па 30 красавіка.

У склад камісіі ўводуць прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, прафесары, дацэнты, выкладчыкі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі, а таксама спецыялісты адпаведных галін эканомікі і сацыяльнай сферы краіны. Рашэнне аб выдачы рэкамендацыі для паступлення будзе прымацца большасцю галасоў. Пры гэтым інстытута апеляцыі пры праходжанні сумоўя не прадугледжана.

БелаПАН