Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень маці
Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень маці. Гэта свята пачалі адзначаць з 1996 года. Дзень маці святкуецца ў шматлікіх краінах ў розныя дні.
На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя ўзгадванні дзяцінства асацыююцца з вобразам мамы.
Па дадзеных ААН, сучасная жанчына выходзіць замуж у развітых краінах у 26 гадоў, на 2 гады пазней, чым у краінах, якія развіваюцца. Тое ж самае з нараджэннем дзіця: у развітых краінах мамамі становяцца больш сталыя жанчыны.