Сёння ў Беларусі святкуюць Вербніцу

Вербніца, апошняя перад Вялікаднем нядзеля, з якою звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы. Гэта свята адзначаецца ў гонар увахода Гасподня ў Іерусалім. Вербы ў Беларусі замяняюць пальмавыя галінкі, якімі сустракалі Ісуса Хрыста.
Пасля асвячэння прынята сцябаць вербачкамі адно аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: "Не я б'ю - вярба б'е. За тыдзень - Вялікдзень", "Хвароба ў лес, здароўе ў косці". 

Згодна з вераваннем, б'ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство вярбы, якая першай абуджаецца ад зімовага сну. Асвячэнне вярбы на Вербніцу ўспрымалася ў народзе як выгнанне з яе нячыстага духа.

Паводле народных вераванняў, чэрці ўцякаюць з вады пасля Вадохрышча і пасяляюцца на вярбе, ажно пакуль тую не асвецяць на Вербніцу, пасля чаго чэрці ўцякаюць у траву да яе асвячэння на Купалле

“Музей традыцыйных беларускіх абярэгаў”