Сёння ў Беларусі святкуюць Яблычны Спас
Сёння беларускія праваслаўныя святкуюць Перамяненне Гасподняе – або Яблычны Спас. Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі – Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе ўпершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Гасподзь.
На Спас у цэрквах асвячаюць яблыкі і іншую садавіну. У гэтае свята робіцца паблажка тым, хто трымаецца Успенскага посту – дазволена есці рыбу і піць віно, нагадвае “Наша ніва”.
На Спас у цэрквах асвячаюць яблыкі і іншую садавіну. У гэтае свята робіцца паблажка тым, хто трымаецца Успенскага посту – дазволена есці рыбу і піць віно, нагадвае “Наша ніва”.