Сёння ў Беларусі завяршаецца прыём дакументаў у ВНУ

Сёння апошні дзень прыёму дакументаў ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Кампанія цягнулася з 12 ліпеня.
Выключэнне складалі акадэмія МУС, інстытуты МНС, а таксама акадэміі мастацтваў, музыкі і ўніверсітэт культуры. Там прыём дакументаў праходзіў з 5 па 13 ліпеня.

Тыя, хто не пройдзе па конкурсе на дзённае, але вырашыць паступаць на завочнае або вячэрняе аддзяленне за кошт бюджэту, могуць падаць дакументы да 31 ліпеня. Прыём дакументаў на платнае аддзяленне працягнецца да 2 жніўня.

Ва ўсе ВНУ плануецца прыняць 90 тысяч абітурыентаў.