Сёння ў Бруселі адбудзецца саміт лідэраў Еўрасаюза
Паседжанне Еўрапейскага Савета пачынаецца сёння ў Бруселі. У ім возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін-сяброў ЕС, а таксама лідэры галоўных інстытутаў ЕС.
Як паведамляе УНІАН, паседжаннем будзе кіраваць Прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман Ван Рампей.
Чакаецца, што Еўрапейскі Савет канчаткова ўхваліць стратэгію "Еўропа-2020" — новую праграму ЕС па стымуляванні росту занятасці, якая прыходзіць на змену ранейшай "Лісабонскай стратэгіі" 2000-2010 гадоў.
Паводле словаў Прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, "Еўропа 2020" дапаможа ЕС "выйсці з дзесяцігоддзя запазычанасці і ўвайсці ў час росту".