Сёння ў Гомелі і Жлобіне стартуе хакейны “Кубак Палесся”

Сёння ў Беларусі стартуе другi па лiку мiжнародны турнiр "Кубак Палесся-2008". У гэтым годзе яго гаспадарамi стануць два гарады — Жлобiн i Гомель.
За трафей будуць спаборнiчаць нацыянальныя зборныя Данii, Славенii i Беларусi, а таксама дружына "Палесся" (гульцы жлобiнскага "Металурга" i "Гомеля"). У мiнулым годзе менавiта беларуская зборная заваявала "Кубак Палесся". Ён стаў першым трафеем для Курта Фрэйзера ў працы з нашай камандай.

Нацыянальная зборная сабралася разам 3 лютага ў сталiчным Палацы спорту. Было выклiкана 28 гульцоў, але з-за траўмаў не змаглi папоўнiць каманду галкiперы "Юнацтва" i гродзенскага "Нёмана" — Сцяпан Гарачэўскiх i Вiталь Коваль. Раней са спiсу з-за праблем са здароўем выбыў варатар "Керамiна" Дзмiтрый Карпiкаў.

6 лютага

18.30    Жлобiн    Беларусь — Палессе
18.30    Гомель    Данiя — Славенiя
 
7 лютага

18.30    Жлобiн    Данiя — Палессе
18.30    Гомель    Славенiя — Беларусь
 
9 лютага

13.00    Жлобiн    Палессе — Славенiя

18.30    Гомель    Беларусь — Данiя

“Звязда”