Сёння ў Кобрыне стартуюць "Дажынкі-2009"

У Кобрыне сёння будзе дадзены старт рэспубліканскаму фестывалю працаўнікоў сяла "Дажынкі-2009".
Як паведамляе БЕЛТА, з самага ранку ў горадзе пачалі працу кірмашы, адкрыліся выставы. Гандлёвыя шэрагі расцягнуцца на 7 кіламетраў.

Для дарослых і дзяцей арганізаваныя атракцыёны і масавыя гулянні. Творчыя калектывы з усёй Беларусі даюць канцэрты на чатырох сцэнічных пляцоўках горада.

Афіцыйную частку свята адкрые шэсце ганаровых гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў "Дажынак".

Па традыцыі ў першы дзень фестывалю пераможцам спаборніцтва на ўборцы ўручаць другія і трэція прэміі. Увечары ўсіх чакае канцэрт і святочны феерверк.