Сёння ў Маскве асудзяць беларусаў за кантрабанду таблетак ад кашля
Сёння маскоўскі суд абвесціць прысуд двум грамадзянам Беларусі, якіх абвінавачваюць у кантрабандзе таблетак ад кашля, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы.
Як паведаміў адвакат беларусаў Яўгеній Чарнавусаў, пракурор папрасіў для кожнага з падсудных 14 гадоў пазбаўлення волі. Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун вінавацяцца ў кантрабандзе і пазапраўным збыце псіхатропных рэчываў.
Беларусаў затрымалі 7 сакавіка ў Маскве. Супрацоўнік федэральнай службы па Наркакантролю, праз інтэрнэт замовіў партыю польскіх лекаў тусал. Пры гэтым ён прадставіўся аптэкарам, а беларусы прывезлі таблеткі ў Маскву, у выніку чаго былі затрыманыя.
Па словах адваката, у дзеяннях беларусаў няма складу крымінальнага пакарання, паколькі таблеткі яны прадавалі не наркаманам, а ў аптэку. Самае большае, што можа быць у іх дзеяннях — гэта парушэнне фармацэўтычнай дзейнасці — адміністрацыйная справа.
Адвакат адзначыў, што гэтыя прэпарат не ўключаны ў пералік зарэгістраваных у Расіі, і ўтрымоўвае псіхатропнае рэчыва - дэкстраметарфан гідрабамід, — у малых дозах. У Беларусі гэтыя лекі свабодна прадаюцца.
“Інтэрфакс”