Сёння ў Маскве падпішуць міжурадавае пагадненне пра крэдыт для Беларусі

Сёння ў Маскве будзе падпісанае міжурадавае пагадненне пра выдзяленне Беларусі крэдыту ў памеры 1,5 млн долараў. Нагадаем, Мінск спрабаваў “выбіць” гэтыя грошы ад пачатку года, але толькі падчас нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна была дасягнутая прынцыповая дамоўленасць.

Для падпісання пагаднення ў Маскву паехаў міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, паведамляе "Інтэрфакс".