Сёння ў Мінск прыбудзе місія МВФ

Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Мінску з 25 студзеня па 2 лютага, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва МВФ у Мінску, місія прыбудзе з мэтай карэкціроўкі макраэканамічнага прагнозу для Беларусі з улікам пагадненняў па Адзінай эканамічнай прасторы і цэн на нафту.

Місія ацэніць уплыў новых дамоўленасцяў на эканоміку Беларусі ў 2011 годзе і ў сярэднетэрміновай перспектыве і працягне кансультацыі з прадстаўнікамі ўлад.

Апошні раз эксперты фонду працавалі ў Мінску з 3 па 16 лістапада. Па выніках працы той місіі было заяўлена, што Міжнародны валютны фонд як і раней занепакоены знешняй уразлівасцю беларускай эканомікі.