Сёння ў Мінску адбудзецца канцэрт Rammstein

Канцэрт нямецкай групы Rammstein адбудзецца сёння ў спартовым комплексе "Мінск-Арэна". Па інфармацыі арганізатара канцэрта, усё 11 тысяч квіткоў прададзеныя: іх кошт складаў ад 80 да 300 тысяч рублёў, — паведамляе агенцтва "БелаПАН". Музыкі прыехалі ў Беларусь 6 сакавіка. Група гастралюе з 20 грузавікамі абсталявання і шасцю аўтобусамі для персанала. разам з гуртом у Мінск завітала каля 140 чалавек — мэнэджэры і тэхнічны персанал. Яшчэ прыкладна 200 чалавек для падрыхтоўкі канцэрта нанятыя ў Мінску.

Бытавой райдэр Rammstein, па словах арганізатараў, мае адну асаблівасць — музыкі самі арганізуюць сваё харчаванне. Каманда, якая вандруе з групай, закупляе прадукты і рыхтуе ежу. Для гэтых мэтаў у "Мінск-Арэне" арандаваны рэстаран. Што датычыцца пражывання, дык музыкі самі абралі сталічны гатэль. Які менавіта — не паведамляецца ў мэтах бяспекі.

Мець стасункі з прэсай Rammstein не плануе. Па патрабаванні мэнэджменту групы, падчас канцэрту забароненыя фота- і відэаздымкі.