Сёння ў Мінску адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча
Сёння вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч прэзентуе ў свае новыя кнігі. Вечарына пачнецца ў 19.30 у Акадэміі мастацтваў. У ёй возьмуць удзел вядомыя беларускія музыкі і літаратары. Уваход вольны.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам літаратар.
Андрэй Хадановіч: “Адбудзецца вялікая паэтычна-музычная прэзентацыя дзвюх маіх кніжак – новай “Бэрлібры” і аўдыёкнігі “Абменнік”. Гэта кампакт-дыск з запісамі вершаў і перакладаў у музычным афармленні. Гэта вечарына збярэ шмат сімпатычных музыкаў, проста музыкаў і гуртоў, паэтаў і паэтак, якія ўсе разам будуць усіх радаваць”.
У межах гэтай акцыі адбудзецца міні-акустычны канцэрт гурта “Індыга”. Таксама выступяць Вера і Віктар Жыбуль, гурт Band A, а Сяргей Пукст з Андрэем Хадановічам абяцаюць музычна-паэтычны джэйм-сэйшн.