Сёння ў Мінску пачынаецца суд над Раманам Менцюком

Суд над Раманам Менцюком, які ў сакавіку 2008 года тараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе Мінск-Мікашэвічы, пачнецца ў аўторак у Маскоўскім судзе Мінску. Справа яго жонкі Вольгі будзе разглядацца 30 кастрычніка ў судзе Мінскага раёна і Заслаўя. Нагадаем, Раман Мянцюк абвінавачваецца ў парушэнні Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой цяжкія цялесныя пашкоджанні. Акрамя таго, яму прад'яўленае абвінавачанне ў кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. Вольга Мянцюк абвінавачваецца ў допуску да кіравання аўтамабілем асобы, якая не мела права на гэта ці знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.

Інцыдэнт з удзелам Менцюкоў адбыўся 2 сакавіка 2008 года. Знаходзячыся ў нецвярозым стане, Раман Мянцюк ехаў на легкавіку па трасе Мінск - Мікашэвічы з хуткасцю 160 км/г. Каб яго затрымаць, супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўтамабіляў, перагарадзілі імі дарогу і не дазволілі людзям выйсці. Аднак Раман Мянцюк не спыніўся і пратараніў "жывы шчыт". У выніку пяць чалавек, уключна з нявестай Менцюка Вольгай, атрымалі розныя траўмы. Некалькі месяцаў Менцюкі хаваліся ў Расіі, пакуль не былі затрыманыя.

Інтэрфакс