Сёння ў Мінску пачынаецца выплата аднаразовай грашовай дапамогі
У Мінску пачынаецца выплата аднаразовай грашовай дапамогі на сельскагаспадарчую прадукцыю.
Атрымаць яе змогуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, мінчане, якія стаяць на ўліку ў органах сацабароны, пенсіянеры, у якіх памер пенсіі не вышэйшы за 275 тысяч рублёў, а таксама дзеці-інваліды да 18 гадоў. Памер дапамогі складзе 105 тысяч рублёў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Дарэчы, сёлета гарадскія ўлады будуць пільна сачыць, каб цэны на вітамінную прадукцыю не завышаліся. Нядобрасумленныя прадпрымальнікі могуць атрымаць штраф. А вось цэны на малочную прадукцыю і спіртныя напоі з сённяшняга дня ўзнімуцца на 2 і 5 працэнтаў адпаведна.