Сёння ў Мінску працягнецца разгляд справы "Жывы шчыт"
У судзе Мінскага раёна і Заслаўя ў пятніцу працягваецца разгляд справы дваіх ДАІшнікаў-арганізатараў "жывога шчыта" з легкавікоў з людзьмі ў сакавіку на трасе "Мінск-Мікашэвічы". Плануецца, што будуць дапытаныя сведкі па гэтай справе, а таксама даследаваныя відэа- і аўдыёматэрыялы.
Нагадаем, пракурор запатрабаваў прызнаць супрацоўнікаў ДАІ вінаватымі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, прычыненні пагрозы жыццю і здароўю грамадзян. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
У сваю чаргу ДАІшнікі сваёй віны не прызнаюць. Больш таго, яны заявілі, што не збіраліся ствараць "жывы шчыт" з аўтамабіляў і патлумачылі свае дзеянні недахопам часу на рэагаванне.