Сёння ў Мінску пройдзе Кангрэс еўрапейскага выбару
Кангрэс еўрапейскага выбару пройдзе ў суботу ў палацы культуры трактарнага завода ў Мінску. Плануецца, што ў ім возьмуць удзел 700-800 чалавек. Нагадаем, сярод арганізатараў мерапрыемства — "Еўрапейская кааліцыя" і Партыя БНФ. Паколькі арганізатары кангрэсу не здолелі знайсці ў сталіцы памяшкання, фронтаўцы правядуць свой запланаваны сход хутчэй, каб быў час на правядзенне ў палацы культуры і еўрапейскага форума, паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў Мікола Статкевіч.
На кангрэсе, які пачнецца а 15-й гадзіне, будзе прынятая стратэгія еўрапейскіх сілаў. Таксама чакаецца, што на гэтым мерапрыемстве будуць агучаныя імёны прэтэндэнтаў на статус "адзінага кандыдата" ад дэмакратычных сілаў на будучыя прэзідэнцкія выбары.