Сёння ў Мінску стартуе аперацыя "Вучэбны аўтамабіль"

УП "Белтэхагляд" сумесна з Міністэрствам транспарту і камунікацый і Дзяржаўтаінспекцыяй з 20 па 30 кастрычніка правераць якасць аказання паслуг у аўташколах рэспублікі.


Падчас рэйдаў асобая ўвага будзе звяртацца на магчымыя факты прыпісак гадзін заняткаў і выкарыстання вучэбнага транспарту не па прызначэнні. Такі комплекс мерапрыемстваў з мэтай павышэння якасці навучання будучых кіроўцаў і зніжэння аварыйнасці на дарогах праводзіцца ўжо трэці раз за гэты год, паведамляе сайт 21.by