Сёння ў Мінску заканчваецца ацяпляльны сезон
У Мінску 11 красавіка завяршаецца ацяпляльны сезон. Такое рашэнне прыняў Мінскі гарвыканкам. Разам з тым, да 1 траўня 2008 г. дазволена ўключаць ацяпленне пры неабходнасці ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках па ўзгадненні з цеплазабяспечвальнымі арганізацыямі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвынкаму.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвынкаму.