Сёння ў Рыме адбудзецца фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудзецца сёння на Алімпійскім стадыёне ў Рыме. У ім сустрэнуцца самыя яркія каманды сезона — іспанская "Барселона" і англійскі "Манчэстар Юнайтэд".
Наўпроставая трансляцыя пачнецца на Першым нацыянальным тэлеканале ў 21.35.

Беларускіх заўзятараў турбуе, ці выйдзе на поле ў складзе "Барселоны" Аляксандр Глеб, які ніяк не можа замацавацца ў "аснове" суперклуба.