Сёння ў свеце адзначаецца Дзень Сурка

Дзень Сурка адзначаецца сёння ў шэрагу краін свету. 2 лютага жыхары ЗША і Канады спрабуюць даведацца ці хутка надыдзе вясна. Гэтае традыцыйнае амерыканскае свята з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць.
Лічыцца, што сёння трэба назіраць за паводзінамі сурка, які вылазіць са сваёй нары. Калі дзень пахмурны, і сурок не ўбачыць свайго ценю, ён спакойна пакіне сваю нару, і тады хутка надыйдзе вясна. Калі ж дзень усё ж такі сонечны, і сурок убачыць свой цень, ён схаваецца назад і яшчэ шэсць тыдняў людзям давядзецца жыць па законах зімы.