Сёння ў Варшаве пройдзе шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы

8 верасня ў Варшаве адбудзецца традыцыйнае шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца на ўгодкі перамогі войска Вялікага княства Літоўскага ў 1514 годзе пад Оршай над маскоўскімі агрэсарамі. Акцыю арганізуе ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць".  Шэсце пачнецца ў 17.30 (па польскім часе) з цэнтра Варшавы ад помніка французскаму генералу Дэ Голю і рушыць да месца, дзе загінуў беларускі генерал Станіслаў Булак-Балаховіч.