Сёння ў Віцебску аб'яўлены безалкагольны дзень
Сёння ў Віцебску немагчыма купіць ні бутэльку гарэлкі, ні бляшанку піва. Гарадскія ўлады сумесна з міліцыяй аб’явілі Дзень без алкаголю. Падрабязнасці гэтай акцыі паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"На плошчы Перамогі былі падведзеныя вынікі дзіцячага конкурсу малюнку на асфальце пад назвай “Тата, мама і я – цвярозая сям’я”. Па прадпрыемствах ды ў школьных лагерах з'явіліся прапагандысты з лекцыямі аб здаровым ладзе жыцця.
Асноўныя падзеі безалкагольнага дня адбудуцца на плошчы Тысячагоддзя. Там за цвярозасць будуць агітаваць мясцовыя байкеры, ксёндз Ёзас Булька, хлопцы з клубу славянскіх адзінаборстваў, міліцыянты, нарколагі ды іншыя. Мінакам раздадуць значкі з антыалкагольнымі малюнкамі, а таксама прапануюць праверыць узровень алкаголю ў выдыху".