Сёння — угодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС

23 гады таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Гэта самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнага бамбавання Хірасімы.

Больш за 70% радыенуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў аварыі пацярпела каля 2 мільёнаў жыхароў нашай краіны. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Сёння ў Мінску пройдзе традыцыйная акцыя “Чарнобыльскі шлях”. Яна пачнецца ў 12 гадзінаў на пляцоўцы перад Акадэміяй навук.

БелаПАН