Сёння ўначы Рым заваліць снегам
Рым рыхтуецца да снегападу. Рымскі бургамістр Джані Алемана папярэдзіў усіх жыхароў, што снегапад пачнецца ўначы з 11 на 12 лютага, адзначае Onet.pl. Усе гарадскія службы разам з Грамадзянскай абаронай знаходзяцца ў стане гатоўнасці. Снег у Вечным Горадзе – вельмі рэдкая з’ява, апошні раз моцны снегапад быў зарэгістраваны 24 гады таму.
Італьянская прэса, публікуючы зварот Джані Алемана, жартаўліва звярнула ўвагу на тое, што снег у Рыме выпадае якраз у той дзень, калі ён больш патрэбны на другім канцы свету – у Ванкуверы, дзе пачынаюцца зімовыя алімпійскія гульні.