Сёння выйдзе 1000-ы нумар газеты "Наша слова"
Газета Таварыства беларускай мовы стала першым з тыднёвікаў, заснаваных у найноўшы час беларускай гісторыі, які дасягнуў такой сур’ёзнай лічбы.
Як адзначае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, "Наша слова" выходзіць ад 1990 года. Апошнія 14 гадоў газету ўзначальвае паэт і публіцыст Станіслаў Суднік.