Сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

18 жніўня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі чацвёртага склікання. Права высоўваць кандыдатаў на месцы ў ніжняй палаце парламента маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Самы просты спосаб — высоўваць кандыдата ад партыі.

У гэтым выпадку магчымасць балатавацца партыйцы атрымаюць ва ўсіх акругах, дзе ёсць хоць бы першасная ячэйка. Працоўны калектыў можа высунуць кандыдата, калі ў ім больш 300 чалавек. Самы распаўсюджаны спосаб — збор адной тысячы подпісаў грамадзян.

БелаПАН