Таццяна Пучак паспяхова стартавала на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі
Беларуска Таццяна Пучак працягвае выступаць на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. У стартавым паядынку парнага разраду разам з Анастасіяй Радзівонавай з Аўстраліі Пучак абыграла польку Марту Дамашоўску і бельгійку Яніну Вікмаер - 6:1, 6:1. А вось Вольга Гаварцова ў матчы 1/32 фінала разам з Северын Брэмон з Францыі пацярпелі паражэнне ад італьянкі Мары Сантажэла і францужанкі Наталі Дзяшы - 1:6, 0:6, інфармуе "Прессбол".