Таццяна Севярынец рыхтуе скаргу ў Генпракуратуру
Маці кіраўніка перадвыбарнага штаба Віталя Рымашэўскага Паўла Севярынца рыхтуе скаргу ў Генпракуратуру на тое, што ні ёй, ні адвакату не даюць асабістых сустрэч з Паўлам, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Пра гэта Таццяна Севярынец паведаміла ў эфіры Еўрарадыё пасля наведвання следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.
Жанчына перадала ва ўпраўленне заяву на сустрэчу з сынам. На што ёй адказалі, што спатканне можа адбыцца "не раней як праз месяц".
Таццяна заявіла следчаму, што падобны падыход пярэчыць афіцыйнай інфармацыі Генпракуратуры пра "добрыя ўмовы" ўтрымання зняволеных у следчым ізалятары КДБ. Нават адвакат толькі двойчы прысутнічаў падчас допытаў Паўла, але асабістых сустрэч з падабаронным дагэтуль не меў.
Следчы спаслаўся на тое, што ў СІЗА толькі два кабінеты для сустрэч, таму працэс ідзе павольна. Пры гэтым адзначыў, што яны самі будуць вырашаць, калі затрыманыя могуць сустракацца з роднымі, распавяла Таццяна Севярынец.