Тацяну Севярынец пераследуе тэлефонны нядобразычлівец

Вядомай грамадскай дзяяцы Таццяне Севярынец раптам пачалі тэлефанаваць людзі, спасылаючыся на аб’яву ў газеце “Из рук в руки”, якой яна не давала.
Размова ішла пра рэпетытарства. Каб абараніцца ад імгненнай рэакцыі падатковай інспекцыі, колішняя настаўніца мусіла даказваць, што не займаецца “левай” працай. Аднак у падаткавай інпекцыі ёй не паверылі, прыгразілі вялікімі штрафамі і паабяцалі знайсці яе «вучняў». Былая настаўніца правяла следства і ўстанавіла: тэкст абвесткі прыйшоў праз прыёмны пункт у гандлёвым цэнтры “Эвіком”. Нейкі чалавек, які назваўся сынам Тацяны Севярынец, заплаціў грошы і замовіў аб’яву без прад'яўлення дакумента. Пашпарт патрабуецца толькі пры абвестках пра маёмасныя здзелкі.

Рэдакцыя рэклямнай газэты папрасіла прабачэння ў Тацяны Севярынец.
На думку актывісткі, яе хацелі справакаваць, каб адцягнуць ад стварэння партыі БХД: звольненая па палітычных матывах настаўніца спакусіцца на лёгкія прыбыткі, якія потым стануць падставай для штрафаў і разбіральніцтваў.

РэгіёнBY