Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў урачысты ўваход у Пінскі кафедральны сабор

27 студзеня арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў урачысты ўваход у Пінскі кафедральны сабор.
Ганаровага госця сустракаў апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі ксёндз-кардынал Казімір Свёнтак, прадстаўнікі мясцовых уладаў, генеральны консул Польшчы ў Брэсце, ксяндзы дэканатаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, сёстры-манахіні, семінарысты і прыблізна тысяча вернікаў.

У сваім выступленні Кандрусевіч выказаў занепакоенасць праблемамі сучаснага грамадства — дэмаграфічнай сітуацыяй, крызісам сям'і, кінутымі дзецьмі, скасаваннямі шлюбаў, абортамі, секулярызацыяй грамадства.

БелаПАН