Take That больш не чакаюць Робі Уільямса
Удзельнікі ўз’яднанага летась бойз-бэнда Take That зявілі, што стаміліся чакаць вяртання Робі Уільямса, і больш не разлічваюць на яго паслугі. Нагадаю, што ў 2006-м годзе Робі атрымаў запрашэнне прыняць удзел у
рэюніяне папулярнага ў 90-х поп-гурта, аднак праігнараваў яго, і
вырашыў не адрывацца ад сольнай кар'еры.
Тым не менш, музыкі Take That усё жа спадзяваліся, што Уільямс перадумае.
Сам Робі выступаў у ролі сабакі на сене, і не казаў ні "так", ні "не".
Не дзіўна, што Take That стаміліся ад такой нявызначанасці. Да таго ж, музыкі паспелі зразумець, што і без Уільямса яны цалкам здольныя выступаць.
Дадам, што зараз гурт знаходзіцца ў паспяховым туры ў падтрымку свайго новага альбома "Beautiful World".
Дарэчы гэты дыск, які быў выдадзены ў 2006, пяць тыдняў пратрымаўся на вяршыні брытанскага чарта і на сённяшні дзень прададзены накладам больш за 2 мільёны асобнікаў.
Сольная ж кар'ера Робі зараз перажывае не лепшыя дні.
Фота: guardian.co.uk