Талачынцы абараняюць стары парк ад камунальнікаў
“Рукі прэч ад парка Юзэфполле!”- пад такім дэвізам у горадзе Талачыне (Віцебская вобласць) стартавала кампанія па выратаванні старадаўняга парка. Юзэфполле — гэта помнік прыроды сядзібнага тыпу, які ахоўваецца дзяржавай. Штуршком да акцыі стаў выпадак, калі мясцовыя камунальнікі высеклі некалькі дзясяткаў дрэваў рэдкіх парод. У адказ актывісты экалагічнага руху, школьнікі і педагогі пачалі збор подпісаў, патрабуючы прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Пагатоў, што ссячы запланавана ажно 180 дрэваў.
Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", юрыдычную дапамогу кампаніі паабяцалі праваабаронцы Беларускага Хельсінскага камітэта.
Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", юрыдычную дапамогу кампаніі паабяцалі праваабаронцы Беларускага Хельсінскага камітэта.