Тамара Лісіцкая: "75%-FM справакавала ў людзях адмаўленне беларускага"
Пра тое, чаму 100 лепш за 75, чым інтэрнэт прывабней за FM і праз што беларусы не любяць слухаць беларускае, “Еўрарадыё” пагутарыла з душой і, па сумяшчальніцтве, праграмным дырэктарам “NETradio” Тамарай Лісіцкай. Тамара Лісіцкая: “Натуральна... Хаця чаму натуральна? Мабыць, гэта не зусім натуральна, але ад пачатку ў нас была такая ідэя – стварыць канал айчыннай музыкі. Прычым гэта было не пратэстам і не спробай зрабіць так, як на FM! Гэта быў імпульс – стварыць магчымасць для беларускіх музыкантаў выкласціся ў сеціве.
І толькі пасля мы зразумелі, што паміж 75% і 100% існуюць паралелі, і мы вырашылі пайграцца. Назвалі гэты канал “100%”. Вось тут ужо ёсць іронія... Хаця разумейце як заўгодна. Але я думаю, што беларускі чалавек, калі бачыць гэтыя “100%”, адразу разумее, што гаворка пра беларускіх музыкаў”.
– Ці спрабавала Міністэрства інфармацыі навязаць 75% беларускай музыкі і “NETradio”?
Тамара Лісіцкая: “Наколькі я ведаю – не. З розных прычынаў. Па-першае, інтэрнэт, верагодна, не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі. Гэта з аднаго боку. А з другога, калі мінуць ланцужок разважанняў і адразу з пункту “А” прыйсці ў пункт “Я”, у нас ужо ёсць канал “100%”. Куды ж больш?!
А мы з’яўляемся шматканальнай станцыяй. І зразумела, што калі на канале мы круцім блюз 1970-х, дык мы не набярэм і 50% беларускага, не тое, што 75% ці 100%”.
– Але ці знайшлі вашыя 100% беларускай музыкі свайго слухача?
Тамара Лісіцкая: “На жаль, рэйтынг канала “100%” ніжэйшы за рэйтынг астатніх 9 каналаў. Гэта вельмі крыўдная для нас сітуацыя. І я не магу так проста сказаць, што праблема ў беларускай музыцы. Праблема і ў стаўленні да яе, да ўсяго, што робіцца ў Беларусі. І гэты снабізм вельмі сумны.
Тэндэнцыя такая, што за беларускую музыку даводзіцца сур’ёзна змагацца. Парадокс, але гэтыя 75% FM, якія павінны былі спрыяць таму, каб беларуская музыка была больш папулярнай, як раз перашкаджае. Бо актыўнаму слухачу, які стварае рэйтынгі – прынамсі, у інтэрнэце – хочацца самому выбіраць, што слухаць.
А FM-прастора зажатая рэкламнымі межамі, межамі офісных шоў, межамі адзінага офіснага adult-фармата, які толькі і прыдатны для таго, каб адбіваць рэкламу. Ён чамусьці прадугледжвае, што круціць можна толькі пэўную абмежаваную колькасць выканаўцаў”.
– А ці слухаюць беларускіх выканаўцаў на іншых каналах “NETradio”?
Тамара Лісіцкая: “Калі мы аднекуль з засекаў выцягваем запісы “Ulis” – чумавыя, класныя – мы можам толькі здагадвацца, спадабаюцца яны ці не. Пры тым, што людзі дакладна памятаюць, хто такія “Ulis” – ну як пра гэта можна забыць? Таму мы проста ставім у эфір. І бачым, што канал ADULT, дзе ёсць “Ulis”, усё роўна слухаюць больш. А канал “100%” слухаюць менш, хаця “Ulis” ёсць і там. А ўсё праз тое, што няма ў нас культа свайго”.
– У свой час Міністэрства інфармацыі і беларускія FM-станцыі дамовіліся наконт таго, каго любіць як беларускага выканаўцу, а каго – як замежнага. А якія крытэры “беларускасці” музыкі дзейнічаюць на канале “100%”?
Тамара Лісіцкая: “Гэтае пытанне мы ўвесь час адно аднаму задаем, з самага 2003-га году. Ну, найперш гэта музыкі, якія працуюць тут, на тэрыторыі Беларусі. Да іх увогуле вельмі асаблівае стаўленне, асабліва да тых, хто робіць некамерцыйную музыку.
Што датычыцца “каранёвых” момантаў – нехта там 50 гадоў таму нарадзіўся на Беларусі і таму ён беларус – мне такі падыход падаецца сумнеўным. Але, напрыклад, ад Юрыя Антонава мы адмовіцца не здолелі. Яго музыка ў нас прысутнічае, хаця яго “беларускасць” даволі ўмоўная. Як, напрыклад, “беларускасць” Барыса Маісеева...
“Беларускасць” Алёны Свірыдавай таксама можна аспрэчваць. Калісьці яна пачынала тут настаўніцай музыкі, часта наведвае Беларусь, ды і па характары застаецца беларускім чалавекам, можна было б лічыць яе беларусам. Але ў нас на канале “100%” яе няма. Мы падумалі і вырашылі: камерцыйны поспех да яе прыйшоў у Расіі, і вядомая яна як расійская выканаўца.
Затое ўсё проста з групай “БІ-2”. Я асабіста прысутнічала пры нараджэнні іх песень тут, на Беларусі, таму для мяне яны застаюцца беларускімі музыкамі, якім вельмі пашанцавала ў Расіі. На канале “100%” яны ёсць.
Крытэры “беларускасці” – як крытэры прыгажосці. Яны няўлоўныя! Кожны раз даводзіцца з імі разбірацца асобна”.
– Калі суаднесці слухача і прапанову... Наколькі вашай аўдыторыі адпавядае беларуская музыка?
Тамара Лісіцкая: “У нас ёсць магчымасць адсочваць зацікаўленасць. На жаль – гэта шчыра “на жаль”! – беларускі канал пакуль што найменш папулярны. 75%-FM справакавала ў прагрэсіўных масах, якія жадаюць самі выбіраць, што і калі ім слухаць, адмаўленне беларускай музыкі”.
– Ці дапамаглі 75% FM раскруціцца каму-небудзь з беларускіх артыстаў?
Тамара Лісіцкая: “Я лічу, што “75%” дапамаглі раскруціцца... 15 выканаўцам. Як мінімум. Прычым цалкам магчыма, што 5 з іх і не раскруціліся б, каб не 75%. Астатнія 10 раскруціліся б і так...
Але я добра памятаю, што было да 75%, бо тады сама працавала ў FM. Беларуская песня, што закрывала гадзіну (ну, няхай сабе будзе і беларуская песня!) – яна і абразалася, і ўбіралася, і было да яе стаўленне як да другаснай з’явы. І яно, гэтае стаўленне, працягвае існаваць. Хаця ў 50% выпадкаў гэтае стаўленне цалкам справядлівае, а можа і ў 75%.
Але мы атрымалі 10 аднолькавых станцыяў, на якіх круціцца 10... прабачце, 15 аднолькавых выканаўцаў. Далей пачынаецца самапажыранне”.
– Калі не 75% – колькі б вы зрабілі?
Тамара Лісіцкая: “Я б увогуле не дзейнічала адсоткамі... Зараз мы ўяўляем сітуацыю: Гары Потэр – гэта я. Адразу: тут – стэрэасістэма, там стэрэасістэма, 18 студый гуказапісу, канцэртных пляцовак шмат... Мне падаецца, што з іншага боку трэба заходзіць, каб атрымаць беларускую музыку.
А далей радыёстанцыі самі разбяруцца, колькі адсоткаў якой беларускай музыкі з задавальненнем узяць, каб запоўніць свой эфір і задаволіць свае творчыя і камерцыйныя амбіцыі”.
– Некалькі дзён таму ад пачатку актыўнай працы “NETradio” прайшоў год... Якія вынікі ён вам прынёс?
Тамара Лісіцкая: “Самае галоўнае і крыху дзіўнае для нас – мы выжылі! Бо кожны творчы праект, што пераходзіць камерцыйныя межы ў бок творчасці, пакутуе на “жывучасць”. Мы выжылі за кошт чалавечага рэсурсу.
Было на гэты год вельмі шмат планаў, і з большага яны рэалізаваліся. Мы стварылі шматканальны рэсурс, прычым наперадзе ў нас як мінімум яшчэ столькі ж каналаў па самых розных музычных напрамках. Мы звялі ў адну “магутную купку” некалькі вельмі цікавых для нас творчых асобаў і далі ім магчымасць праявіць сябе ў незвычайных амплуа. За год каманду нават атрымалася пашырыць!
Мы не страцілі зацікаўленасці ў гэтым праекце, што часта адбываецца праз паўгода, праз год сумесных дзеянняў. Чым больш мы “граемся” ў “NETradio” – тым больш у нас любові да гэтага праекту”.
Фота: http://www.olehnovich.com/