“Таміфлю” паступіў у мінскія аптэкі, але прадаюць толькі па рэцэптах

Рэцэпты ўвялі з-за абмежаванай колькасці “Таміфлю”, а таксама для таго, каб лекі трапілі тым, каму яны сапраўды патрэбныя Эфектыўны супрацьвірусны прэпарат “Таміфлю” з’явіцца ў продажы ў мінскіх аптэках 11-12 лістапада, але будзе прадавацца толькі па рэцэптах. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў мінскім офісе “Белфармацыі”, якой належыць сетка аптэк.

Супрацоўніца Белфармацыі:
“Ён паступіць сёння ці заўтра ва ўсе аптэкі горада, але толькі па рэцэптах”.

У сталічных аптэках Еўрарадыё распавялі, што прэпарат ужо атрымалі і неўзабаве ён пачне прадавацца. Рэцэпты ўвялі з-за абмежаванай колькасці “Таміфлю”, а таксама для таго, каб лекі трапілі тым, каму яны сапраўды патрэбныя.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, учора і сёння ў Беларусь са Швейцарыі паступіла больш за 40 тысяч упаковак прэпарату “Таміфлю”. Раней ён прадаваўся па 120 тысяч рублёў, а на курс лячэння патрэбныя тры ўпакоўкі. Колькі будзе каштаваць “Таміфлю” цяпер — пакуль невядома.


Фота — vesti.kz