Таннага кітайскага абутку ў свеце стане яшчэ больш

Кітайскага абутку ў свеце стане яшчэ больш. Ктайскія вытворцы заявілі пра павелічэнне экспарту і адначасова, пра зніжэнне цэнаў.

Сярэдні кошт адной пары кітайскага абутку зараз складае трохі больш за 2,5 долара. Значная частка экспарту ідзе ў ЗША і Еўрасаюз, у выніку чаго мясцовыя вытворцы абутку церпяць вялізныя страты.

У сувязі з гэтым ЕЭС ужо ўвёў павышаныя мытныя стаўкі на ўвоз абутку з Кітая. Эксперты мяркуюць, што неўзабаве аналагічныя захады зробяць і ЗША.

Эхо Москвы