Таранціна святкаваў сваё 44-годдзе пад "Малацілку"
27 сакавіка культаваму рэжысёру і акцёру Квенціна Таранціна споўнілася 44 гады. Пад час святкавання ў лос-анджэлескам кінатэатры The Orpheum Theatre
прайшла прэм’ера новага фільма “Малацілка”, у якім Таранціна разам з
Раберта Радрыгесам не толькі рэжэсіраваў, але і адыграў ролю
гвалтаўнтка.
Стужка складаецца з двух частак - таранцінаўскага “Доказу смерці” (гэта гісторыя вар’ята-трукача ў выкананні Курта Расэла, чыя ўлюбёная забава – забіваць прыгожых жанчын у аўтакатастрофах), і “Планеты жахаў”, у якім расказваецца, як шэрыфу маленькага горада і бязногай дзяўчыне з яе маладым давялося змагацца з натоўпам зомбі, хворых невядомай эпідэміяй. Абедзве гісторыі звязваюць фальшывыя трэйлеры і рэкламы.
Дадам, што акрамя Курта Расэла і самога Таранціна, у стужке з’яўляюцца Брус Уіліс і спявачка Фергі. Квенцін таксама спрабаваў запрасіць на здымкі Сільвестэра Сталонэ, але той адмовіўся. Па традыцыі, немала ўвагі Таранціна і Радрыгес звярнулі на саўндтрэк фільма. Ён выйдзе на тры дні раней рэліза стужкі і будзе складацца з кампазіцый Джона Карпэнтэра.
На думку крытыкаў, “Малацілка” стане адным з галоўных упрыгожванняў любой кінакалекцыі. Квенцін Таранціна і Роберт Радрыгес зрабілі фільм, які ўзвышае трэш у катэгорыю мастацтва. Таранціна заўсёды схіляўся да карцін катыгорыі В, а “Малацілкай” даказаў, што нават "чарнуха" можа быць шэдэўрам, калі яна зроблена якасна”.
Нагадаю, што Малацілкай у 70-тых гадах называлі кінатэатры, якія без цэнзуры дэманстравалі фільмы са сцэнамі сэкса, гвалту і жахаў. І дадам, што сусветная прэм’ера стужкі адбудзецца 6 красавіка.
Фота: tarantino91.blogs.allocine.fr