Таранціна жадае зняць Брытні Спірс

Знакаміты галівудскі рэжысёр, майстар крывавых драмаў і трылераў Квенцін Таранціна заявіў, што мае намер зняць рымэйк культавага фільма 60-х Faster Pussycat! Kill! Kill!.  У адной з галоўных роляў рэжысёр хацеў бы ўбачыць Брытні Спірс.

Pussycat! Kill! Kill! распавядае гісторыю трох сябровак-стрыптызёрак, якія вандруюць па Амерыцы на гоначнай машыне.

Яны сустракаюць у пустыні маладую пару і, расправіўшыся з юнаком, звозяць з сабою дзяўчыну. Але раптам трапляюць у палон да нямоглага старога.

Таранціна жадае, каб кожная з актрыс была падобная да "арыгінала" ўзору 1966 года.

Ён дадаў, што "ў пераліку прэтэндэнтак на галоўныя ролі перамагаюць Ева Мендэс і Кім Кардаш'ян. Брытні Спірс таксама зможа згуляць у гэтым фільме".

Звесткі пра тое, што поп-дзіва будзе здымацца ў Таранціна, прыняліся абмяркоўваць таблоіды, кінакрытыкі, фанаты Брытні і яе нядобразычліўцы.

Дрэнная рэпутацыя спявачкі, якая амаль штотыдзень падмацоўваецца новымі фактамі, вымушае сумнявацца ў тым, што Спірс здольная ўвайсці ў гісторыю кінематографа - нават з дапамогай самога Таранціна.

Аднак варта адзначыць, што ў 2002 годзе Спірс знялася ў ролі спявачкі Люсі Вагнер у фільме Crossroads і ўжо мае некаторы досвед працы ў кіно.

Гэта выгадна адрознівае Брытні ад Кім Кардаш'ян, якая дагэтуль здымалася толькі ў хатнім порна.

Адзінай бясспрэчнай кандыдатурай на ролю стрыптызёркі з'яўляецца 33-гадовая Ева Мендэс, прафесійная актрыса, якая знялася ўжо ў двух дзесятках фільмаў і прыкладна столькі ж фотасесій для рэкламных кампаній і глянцавых часопісаў.

Фото:  www.tyxod.net