"Таронта" можа развітацца з Грабоўскім, каб купіць Кавальчука
Расійскі форвард Ілля Кавальчук 1 ліпеня можа стаць неабмежавана вольным агентам. Канадскія журналісты мяркуюць, што ён можа ўзмацніць хакейны клуб "Таронта". Як інфармуе "Спорт Беларусь", генеральны мэнэджэр клуба Браян Бурк не раз казаў, што не схільны падпісваць буйныя кантракты з зорнымі ветэранамі, але Кавальчук можа прынесці "Таронта" неацэнную карысць.
Праўда, для набыцця форварда клубу трэба вызваліць пэўную суму - каб не перавысіць столь заробкаў. Гэтую праблему можна вырашыць, калі пазбавіцца ад Каберле, Фінгера, Грабоўскага або Кулеміна.
Праўда, для набыцця форварда клубу трэба вызваліць пэўную суму - каб не перавысіць столь заробкаў. Гэтую праблему можна вырашыць, калі пазбавіцца ад Каберле, Фінгера, Грабоўскага або Кулеміна.