“Татнефть” укладае ў будаўніцтва беларускіх АЗС першыя $1,5 млрд.

"Татнефть" вылучыла на будаўніцтва АЗС у Беларусі першыя 1,5 млрд. долараў. Такім чынам, нафтавы гігант з Татарстана прыступіў да рэалізацыі плана па будаўніцтве ў Беларусі 150 аўтазаправачных станцый, які быў агучаны ўлетку. Газета “Время и Деньги” паведамляе, што 20 са 150 АЗС будуць пабудаваныя ў Гродзенскай вобласці і ў самім Гродне. Таксама плануецца пабудаваць некалькі нафтабаз і транспартных прадпрыемстваў.