Таварыскі матч паміж мінскім "Дынама" і маскоўскім ЦСКА адменены

Таварыскі матч паміж хакеістамі мінскага "Дынама" і маскоўскага ЦСКА адменены. Прычынай сталі змены ў планах падрыхтоўкі да сезону маскоўскай каманды. Як нагадвае Sports.ru, гульня мусіла адбыцца 24 жніўня. ЦСКА прыняў запрашэнне згуляць на перадсезонным турніры ў Славакіі, які пройдзе з 24 па 26 жніўня. Акрамя масквічоў у турніры прымуць удзел яшчэ пяць камандаў з Чэхіі і Славакіі.