Таямніца выбараў: Чаму ў Цярэшчанкі галасы дадаліся, а ў Уса — зніклі?
У кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса зніклі галасы, аб гэтым распавёў Віктар Малішэўскі на сваім блозе. Малішэўскі параўноўвае папярэднія вынікі галасавання з выніковымі.
Аўтара здзіўляе, што ў кандыдата Дзмітрыя Уса галасоў стала менш.
Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК: за Уса прагаласавала 31.009 чалавек, а
вось паводле канчатковых вынікаў, за Уса — 25.117 чалавек. "Дзе зніклі
5892 галасы Дзмітрыя Іванавіча?" — задаецца пытаннем блогер.
Малішэўскі ўдакладняе, што пералік галасоў адбываўся толькі на адным выбарчым участку № 104 ў Мінску. Там за Ўса было 10 галасоў, і столькі ж засталося, нагадвае Малішэўскі. "Значыць, спачатку гэтыя галасы кандыдату палічылі, а што пасля з імі адбылася?"— задае пытанне Малішэўскі.
Малішэўскі адзначае, што яго здзівіла яшчэ адна лічба — плюс 7.111 галасоў Віктару Цярэшчанку. Блогер адзначае, што кожнаму кандыдату да папярэдніх дадзеных дадалося прыкладна прапарцыйна яго выніку. Цярэшчанку налічылі на ўзроўні Лукашэнкі 7.691 голас. "Калі ў Лукашэнкі гэта плюс 0,15%, то Цярэшчанку адразу 10% дадалі. Гэта хіба не дзіўна?"— пытаецца Малішэўскі.