Тэгеранцы масава выключаюць святло на знак пратэсту

З Ірану праз інтэрнэт-супольнасць паступілі звесткі, што ў аўторак пасля абеду некалькі тысячаў людзей выйшлі па вуліцы Тэгерана. Звесткі не ўдаецца пацвердзіць па незалежных крыніцах, перадае Бі-Бі-Сі. Супраць пратэстоўцаў была кінутая вялікая колькасць паліцыянтаў і асобаў у цывільным. Таксама зафіксаваная новая форма пратэсту: актывісты пераконваюць людзей выключаць святло і хатнія прылады у 20.55 па тэгеранскім часе. Актывісты спадзяюцца, што ў выніку вялікага розгаласу акцыі, Тэгеран пагрузіцца ў цемру, даўшы шанец на вулічныя выступы.

Гэтая ініцыятыва пакуль апошняя ў шэрагу акцый, якія праходзяць без парушэння закона або рызыкі арышту.

Ёсць  і яшчэ адна форма пратэсту: шмат хто ў Тэгеране выходзіць у змроку на дахі дамоў і крычыць "Алах Акбар" на знак салідарнасці з апазіцыяй.