Тэхасец хацеў атрымаць па чэку 360 мільярдаў долараў

Жыхара амерыканскага штата Тэхас арыштавалі, абвінаваціўшы ў спробе атрымаць 360 мільярдаў долараў. 21-гадовы Чарльз Рэй Фулер кажа, што хацеў адкрыць сваю гуказапісвальную кампанію. Спроба атрымаць наяўныя правалілася, калі супрацоўнікі банку налічылі на чэку 10 нулёў. Фулера арыштавалі, але потым адпусцілі пад заклад у памеры 3750 долараў.

Арыштаваны запэўнівае, што гэты чэк яму дала маці ягонай дзяўчыны. Аднак сама жанчына заявіла, што не дазваляла Фулеру ні браць чэк, ні атрымліваць па ім грошы гатоўкай.

Хлопцу таксама пагражаюць абвінавачванні ў незаконным захоўванні знойдзенага ў яго кішэні пісталета і захоўванні марыхуаны, знойдзенай пры ім.

Подробности.com